Вучні 5-7 класаў здзейснілі экскурсію ў музей вылічальнай тэхнікі Ліноўскай сярэдняй школы, прасачылі доўгі і складаны шлях развіцця ЭВМ ад абака да сучасных вылічальных машын. Настаўнік інфарматыкі і стваральнік музея Гук А.І. правёў цікавую экскурсію, падчас якой можна было ўбачыць вачыма і пакратаць рукамі рэдкія музейныя экспанаты з гісторыі ЭВМ. Рабяты былі ў захапленні, бо многія машыны знаходзяцца ў працоўным стане. Пашырыліся веды вучняў пра гісторыю вылічальнай тэхнікі, а абудзіць цікавасць да гэтай тэмы, магчыма, падштурхне каго-небудзь на паглыбленае вывучэнне інфарматыкі і яе таямніц.